Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Бераставіцы следчыя устанаўліваюць пацярпелых ад дзеянняў банкаўскага работніка

06.12.2018
Бераставіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да жыхаркі гарадскога пасёлка Бераставіца Пісанкі Галіны Станіславаўны, 27.08.1961 года нараджэння.

Следчыя ўстанавілі, што працуючы ў гэтым гарадскім пасёлку спецыялістам па аперацыйна-касавай працы аднаго з банкаў, у перыяд з 2015 года па лістапад 2018 года яна пад падставай адкрыцця ўкладу завалодала шляхам падману 12 тысячамі долараў ЗША мясцовай жыхаркі.

Жанчыне прад'яўлена абвінавачванне ў завалоданні маёмасцю шляхам падману і злоўжывання даверам, здзейсненым у буйным памеры (ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Яе затрыманне адбылося ў Бабруйску супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Накладзены арышт на 24 тысячы долараў ЗША, якія былі пры ёй, а таксама іншую маёмасць па месцы жыхарства. Прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.


Фота: абвінавачаная

Акрамя названага факту ў перыяд расследавання да следчых і супрацоўнікаў міліцыі паступіла больш за дзесяць заяў іншых жыхароў гарадскога пасёлка Бераставіца. Яны паказалі, што ў перыяд з 2012 па 2018 гады пад падставай адкрыцця асаблівага ўкладу пад высокія працэнты абвінавачаная завалодала іх грашовымі сродкамі.

Памер нанесенай грамадзянам шкоды вылічаецца сумамі ад некалькіх тысяч да некалькіх дзесяткаў тысяч долараў ЗША. Раней з заявамі яны не звярталіся ў сувязі з тым, што жанчына штомесяц перадавала ім працэнт ад раней узятых грашовых сродкаў.

Улічваючы дадзенае, следчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі працягваюць устанаўліваць грамадзян, якія маглі пацярпець ад дзеянняў абвінавачанай. Звяртацца з адпаведнымі заявамі можна па тэлефонах: (8-01511) 2-34-20, (8-015) 72-40-40 або 102.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Сяргей Шаршаневіч