Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Тыдзень лесу: супрацоўнікі Следчага камітэту працавалі ў Бараўлянскім лясгасе

14.04.2022
Кіраўніцтва і супрацоўнікі цэнтральнага апарату СК прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.

У гэтым годзе мерапрыемства па стварэнні новых лясоў таксама прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Следчыя высадзілі саджанцы ў Бараўлянскім лясгасе ў Мінскай вобласці. Галоўная мэта Тыдня лесу - прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівага стаўлення да ляснога фонду.

"Гэта ўжо добрая традыцыя. Кожны год па ўсёй краіне мы высаджваем лес. Па-першае, гэта прыгожа, па-другое, карысна для здароўя. І гэта адна з састаўных частак нашай эканомікі, таму мы ўдзельнічаем з вялікім задавальненнем. Спадзяёмся, што вырасце добры і прыгожы лес, а нашы дзеці будуць з удзячнасцю нас успамінаць", - адзначыў старшыня СК Дзмітрый Гара.