Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчыя камітэты Беларусі і Расіі абмеркавалі супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю

02.11.2021
У Следчым камітэце Беларусі адбылася рабочая сустрэча са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным.

Вітаючы расійскіх калег, першы намеснік старшыні Следчага камітэта Беларусі Алег Шандаровіч адзначыў даверны і ўзаемавыгадны характар партнёрскіх адносін паміж двума ведамствамі.

Асноўнай тэмай сустрэчы сталі актуальныя пытанні расследавання розных злачынстваў, асабліва экстрэмісцкай накіраванасці і ў сферы высокіх тэхналогій, абароны правоў і законных інтарэсаў пацярпелых ад злачынных замахаў.

У сувязі са значным ростам у Беларусі колькасці злачынстваў супраць камп'ютарнай бяспекі беларускім бокам выказана зацікаўленасць у азнаямленні з дзейнасцю нядаўна створанага ў СК Расіі аддзела па расследаванні кіберзлачынстваў і злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.

«Дасягнута дамоўленасць аб узаемным абмене навукова-метадычнымі і іншымі матэрыяламі, якія датычацца спецыфікі дасудовага крымінальнага вядзення па крымінальных справах, звязаных з экстрэмізмам, а таксама вывучэнні існуючага станоўчага вопыту і практыкі расследавання злачынстваў, якія ажыццяўляюцца ў віртуальнай прасторы», - расказалі ў ведамстве.

У ходзе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі перспектывы далейшага двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках дзеючых міждзяржаўных дагавораў у галіне барацьбы са злачыннасцю і заключаных міжведамасных пагадненняў.

Крыніца: БелТА.