Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці супрацоўніка МНС на пажары ў Лёзне

26.10.2021
Днём 25 кастрычніка паступіла паведамленне аб пажары на складзе ААТ «Лёзненскі льнозавод» у гарадскім пасёлку Лёзна. Супрацоўнікі МНС прадаўжаюць яго ліквідоўваць. Пасля завяршэння работы ратавальнікаў і забеспячэння мер бяспекі агляд месца здарэння правядзе следча-аператыўная група. Цяпер следчыя дапытваюць сведак, вывучаюць неабходную дакументацыю. Таксама праводзіцца правека па факце смерці намесніка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, які загінуў на месцы здарэння. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці назначаны судова-медыцынская экспертыза.

Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.304 (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што прывяло па неасцярожнасці да ўзнікнення пажару, які нанёс урон чужой маёмасці ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: БелТА.