Асабісты прыём
У цэнтральным апараце Следчага камітэта асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і іх прадстаўнікоў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца штодня ў рабочыя дні з 9 да 13 гадзін і з 14 да 18 гадзін супрацоўнікамі аддзела па працы са зваротамі грамадзян па адрасе: г. Мінск, вул. Першамайская, д. 7, у тым ліку па папярэднім запісе по тэлефонам (8017) 389-52-15, (8017) 389-51-89, (8017) 389-50-43.
Пры сабе неабходна мець асабовае пасведчанне. Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ці іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.
ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Старшыня |
Гара |
першая серада месяца |
Першы намеснік |
Шандаровіч |
другая серада месяца пятая серада |
Намеснік Старшыні |
Васільеў |
трэцяя серада месяца пятая серада |
Намеснік Старшыні |
Аземша |
чацвёртая серада месяца пятая серада |
- звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Следчага камітэта;
- звароты ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;
- калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
- калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
- калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
- непрад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.